Чалавечая экзістэнцыя у тэкстуальнай прасторы горада і вёскі: паэзія Вальжыны Морт і Юліі Цімафеевай

Ўзаемасувязь паміж паняццямі горада/вескі і экзістэнцыі чалавека, актуальная у сілу упісанасці у кантзкст так званых адвечных пытанняу. Перавага для лірычных гераінь гарадской прасторы і насычанага перажшваннямі і падзеямі існавання у ей персанажау.

Рубрика Литература
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 24.06.2020
Размер файла 32,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Чалавечая экзістэнцыя у тэкстуальнай прасторы горада і вёскі: паэзія Вальжыны Морт і Юліі Цімафеевай

Анастасія Анцімонік, аспірантка

Беларускі дзяржауны універсітзт

Анатацыя

горад лірычны гераіня персанаж

У артикуле на прыкладзе пазтычнай творчасці Вальжыны Морт і Юлі Цімафеевай --маладых прадстауніц сучаснай беларускай літаратурьі -- разглядаецца узаемасувязь паміж паняццямі горада/вескі і экзістзнцьіі чалавека, актуальная у сілу упісанасці у кантзкст так званых адвечных пытанняу. Робіцца выснова аб перавазе для лірычных гераінь гарадской прасторы (асабліва Мінска) і насычанага перажшваннямі і падзеямі існавання у ей, у той час як веска становіцца арзнай быцця шшых персанажау. Аутарскія тзксты з канцзптам вескі вилучаюцца дра- матычным пафасам і нагрувашчваннем мартальнай сімволікай, з канцзптам го- рада -- ттымнасцю змоцый л\рычнага «Я» і яго укаранёнасцю ухранатоп.

Канцэпты горада і вёск паслядоуна знаходзяць сваё адлюстраванне у сучаснай беларускай паэзн. «Горад»як такі стау актыуна уваходзіць у дыскурс айчыннай літаратурьі пазней за «вёску» -- толькі у пачатку ХХ стагоддзя, і, як вядома, у лгрыцы урбанізм «запатэнтавау» Максім Багдановіч. З таго часу сутыкненне гарадскіх і вясковых матывау ішло нераунамерна (вечная барацьба прагі да свайго «роднага кута» і камфортуурбашстычнага ладу), нават сёння складана з пэунасцю вызначыць дамінаванне і перавагу адных над другімі (бадай што, можна асцярожна дапусціць, што заканамерна (аднак не выключна) пра вёску больш пішуць прадстаунікі старэйшага пакалення, пра горад -- малодшага).

Сучасная паэз1я (возьмем за пункт адліку пачатак нашага стагоддзя) увогуле слаба даследаваная у сілу часу свайго з'яулення і дынамічнага развіцця, таму актуальнасць і навізна матэрыялу відавочная. Да таго ж цікава і важна прасачыць сувязь паняццяу горада/вёскі і экзістэнцыі (ад лац. ехв^епИа/ех^епИа -- існаванне)чалавека у акрэсленай прасторы, уплывы месца на асабістае «Я» і выбудоуванне сістэмы каардынат быцця.

У артыкуле разгледзім спецьіфіку выяулення чалавечай экзытэнцыі у тэкстуальнай прасторы горада і вёсы на прыкладзе паэтычнай творчасці Вальжыны Морт і Юлі Цімафеевай -- дзвюх выбгтных маладых прадстауніц сённяшняй беларускай лірыкі. Адметна, што першая нарадзілася і вырасла у Мінску, другая -- у пацярпелай ад аварт на Чарнобыльскай АЭС вёсцы на Брапншчыне Гомельскай вобласці і пераехала у сталіцу ужо у дарослым узросце. В. Морт зараз жыве і працуе у ЗША, Ю. Цімафеева -- у Мінску. Абедзве шчыльна займаюцца літаратурай (пішуць, чытаюць, перакладаюць, выступаюць на міжнародных лгтаратурных фестывалях).

Лгрычныя гераіні паэтак знаходзяць сабе месца і у горадзе, і у вёсцы. Найвыразнейшы гарадскі пейзаж з архітэктурай, прыроднымі элементам^ колерамі, рэчамі і рэчывамі дае В. Морт у «Одзе да Бранкі»: «Вось жыццё у горадзе, чые рэбры-калоны / Загорнутыя у халат эпідэміі снегу. // Калі сонца з'яуляецца у бясконцым небе, / небу адразу ставяць дыягназ пухліна. / Мора няма, / але могілкі разбіваюць свае граштныя хвалі / аб жоутыя палоскі вулічнага святла -- / святло з пяском на зубах! // Прыпынак транспарту свеціцца у цемры, / -- тэлефоны, цыгарэты -- / быццам хлеу у пустині. /Аутобусы жуюць асфальт» [2, с. 18]. Нярэдка сама характарыстыка паэтычнага «Я» удала рэалізуецца праз упісанасць у тэкстуальную прастору населеных месцау. Так, у вершії В. Морт «Кенатаф» гэтае самае «Я»выражае сябе у раз'ездах па горадзе (верагодна, тут можна счытаць і вобразны кантраст паміж цэльнасцю дынамганай асобы і пустэчай статичных аутамабіляу):«Пра мяне: часта я баулю цэлыя дні у раз'ездах / паміж паркоукамі, дзе машыны падобныя да пустых / панцырау гіганцкіх чарапах» [2, с. 8]. Лірычная ж гераіня верша «Цырк» Ю. Цімафеевай тлумачыць сваю натуру праз вобраз вандроунага цырка, з якім яна нарадзілася («З цыркам, толькі падумай, / у палескай вёсцы» [4, с. 6]):

Вандроуны цырк вырастау разам са мной, як ваучаня, што хоча мяса, яны усе хацелі феерверкау і шнрокіх дарог.

А тут бураковыя палі, каларадскія жукі, народныя прыкметы [4, с. 6].

Унутраныя «жанглёры, акрабаты і барадатыя жанчыны» (звернем увагу на раздробленасць душэунага свету) вучылшя«цыркавым хітрыкам»і сталелі у адпаведным вясковым антуражы «бураковых палёу» побач з качанятамі, куранятамі і парсючкамі. Што цікава, у В. Морт таксама ёсць тэкст з падобным ландшафтам, дзе «Гарбузы і буракі растуць проста у раты / мерцвякоу» [2, с. 21]. І калі у Ю. Ці- мафеевай асабістьі цырк цесна знпаваны з вясковай атмасферай (і заканамерна вырастае з яе), то лірычнаму «Я» верша «АИБРОБТІСА» В. Морт голас дапамог адкрыць менавіта горад са сваімі шматлікімі вуліцамі і «храмам Гастранома»: «Не кнігі, а / вуліца адкрыла мне рот, як лыжка лекара / <...> / У маленькай кватэры я збудавала з сябе / асобны пакой» [1, с. 130].

У вершах Ю. Цімафеевай вуліца таксама набывае своеасаблівае значэнне. у адным з іх яна становіцца алегорыяй жанчыны (першая страфа нагрувашчана знакавшмі дзеясловамі і прыметнікамі: вуліца «мусіць служыць», «быць роунай і падатлівай», «мусіць усміхацца»), якая пад слоем знешняга глянцу хавае сваю сапраудную існасць, пазбауленую цэтлжау і навязаных ролей:

Але ніхто з іх не ведае, што вуліца прарастае унутр, што вуліца выхавала пад сабой горы.

<...>

што вуліца внпусціла з сябе рэкг.

<...>

Вуліца легла тварам уніз, і пакуль топчуцца па ёй пешаходы і коламі прнціскаюць яе машыны, вуліца ціха й пяшчотна спявае недзе там у душы, пад асфальтам [4, с. 24-25].

У шшым тэксце вулщы таксама звязаны з феміннасцю, атаясамліваючыся з валасамі Марты, да якой звяртаецца лірычнае «Я», і звяртаючы на сябе увагу сваёй разнастайнасцю станау і форм выяулення: «У Парыж^г столькі вуліц, мая Марта, / колькі у цябе сшых валасоу. / Вуліц прамых і кучаравых, / часам сабраных адным пучком / на скры- жаванні, / часам распусных, даугіх / і нястрымных» [4, с. 26].

Геаграфія вершау не асабліва багатая, затое відавочна, што згаданыя паэткамі назвы эмацыянальна блізкія ім і іх лірьічньїм гераіням. У тэкставай прасторы фігурує Варшава, якую спадарожнікі праязджаюць у вершії В. Морт «Берлін -- Мінск». Абмяжоуваючыся кароткай згадкай пра горад і вакзал у ім, лірьгчная гераіня перажывае асаблівьг стан, перададзены сугестыуным шматслоуным вобразам: «Гэта не ком у горле, / што не сказаць і слова. / гэта так адмыслова, / гэта так напралом / сэрца лезе праз рот / і напружвае зрок» [2, с. 61].

Парыж становіцца вызначальным для гераіні Ю. Цімафеевай (вершії «Блышыны рынак», «У Парыжы столькі вуліц, мая Марта.»), ды і сама паэтка адзін час прабыла у ім у пісьменніцкай рэзщэнцып са сваім мужам, цудоуным беларускім пісьменнікам, эсэістам і перакладчыкам Альгердам Бахарэвічам (які нават «па гарачых слядах» напісау кнігу «Бэзавы і чорны: Парыж праз акуляры беларускай лгтаратуры»), а таму згадвала пра моцны уплыу гэтага горада на уласную творчасць. Парыж становіцца адбіткам экзытэнцып лірычнага персанажа у вершы «У Парыжы столькі вуліц, мая Марта...», на першае месца тут выводзщца заглыбленасць у свой унутраны свет і нават пэуная эгацэнтрычнасць:

Ты, мая Марта, як Парыж, бачыш толькі сябе у люстры дзён і чужых дзёнткау, якія чытаеш залпам [4, с. 26].

Безумоуна, самае істотнае месца атрымлшае у тэкстах Мінск, які угадваецца па характэрных элементах у асобных паэтычных творах нават без згадкі наймення (вершії В. Морт «Малалеткі», «Мінская Песня», «у горадзе свята.», Ю. Цімафеевай «Сэрца-Камароука», «грубасць гэтага горада.», «МОЛОДЕЧНОБЕЛЬ»і інш.), бо увогуле «усе самалёты ляцяць да мінска / таму што мы дзеці / і маем права на горад дзяцінства» [2, с. 48]. Што да канкрэтных улюбёных паэткамі месцау Мінска, то асаблівае месца надаецца дзвюм гістарычна і культурна важным лакацыям -- Нямізе і Камароуцы. Няміга -- гэта і рака, і адна з найстаражытнейшых (вядомых прынамсі з XII ст) мінскіх вуліц уздоуж яе, і пстарычна-архпэктурны комплекс на самой вулщы. Менавіта са знакамітай бітвай на Нямізе у 1067 годзе звязана першае згадванне Мінска («Слова пра паход Ігаравы»). Яшчэ да пачатку мінулага стагоддзя там працякау ручай (рэштк ракі Нямігі), які сезонна разлівауся і затапляу вуліцу і рынкавыя плошчы, таму у 1926-м годзе яго закладі у калектар, зверху зрабілі брукаванку і асфальт (хаця гэта не асабліва дапамагло, бо названы раён затапліваецца і сёння).Усе гэтыя акалічнасці адлюстроувае В. Морт у вершії «Мінская Песня», дзеНяміга, якая «цячэ / праз вушка ігльї» і«праз ньіркі сабак», сапрауды апяваецца, дзе злучаец- ца мінулае і сучаснае (хаця у рэшце рэшт «Няміга цячэ -- / час стаіць»), дзе падкрэслшаецца асаблівасць гэтага месца і для сябе, і для горада:

Белае цела горада-кршві,

Нямізе-рацз

Няміга-труба.

Нам у школе Нямігай сяклі па рукох, нам у школе Нямігай прамшлі мазгі за тое, што мы знайсці не маглі Нямігу на мапе зямлі.

А нам на Нямізе мянялі багоу, як коней на запятках [2, с. 63].

Не дзіуна, што верш заканчваецца зваротам-заклёнам:<«йям/- га-матка, /дайяйка, /каторае з'ем на небе, /іадпусцінас/з куляюу галаве, /як і мы адпускаем / вінаватьіх нашых» [2, с. 63] (курсіу аутарскі).

Ю. Цімафеева падобную «мінскую песню» спявае Камароускаму рынку -- яшчэ аднаму легендарнамумесцу, галоунаму харчоваму рынку сталщы. Стагоддзе таму там была змрочная гарадская ускраіна са сваімі маргіналамі, бадзяжнымі сабакамі і нядобрай славай. Сёння ж Камароука прыцягвае да сябе людзей кардынальна рознага сацыяльнага статусу, там можна напоуніцу адчуць атмасферу мабільнага і пазбауленага шыку сталічнага жыцця, пра што ёміста і проста заяуляе гераіня верша «Сэрца-Камароука»:«Камароука, ты сэрца гэтага горада / свежае мокрае сше-чырвонае / <...> / ты уся у вечным руху / <...> / ты уся жаданне / і уся трымценне» [4, с. 38]. Метафара сэрца горада у канцы верша закальцоуваецца рэальнымі сэрцамі жыхароу і наведвальнікау горада, і гэтыя органы «адбіваюць свой рытм / у суладдзі з тваім [гарадскім. -- А. А.]» [4, с. 39]. Адметна, што тэкст пачынаецца з голасу лірычнага «Я», гераіня адразу абазначае сваю датычнасць да згаданай у назве лакацш, але пераводзіць увагу з магчымай унутранай рэфлекси на характарыстыку месца праз існаванне у ім самых прыкметных яе персанажау («велічних малочніц», «каралевау мясных астравоу» і «сырных уладарак»): «Камароука, я хачу стаць нябачнай / каб дакрануцца да усіх тваіх прадавачак» [4, с. 38]. Такі прыхаваны дотыккладзецца у асновуэратычнага матыву усяго паэтычнага тэксту і віртуозна спалучаецца з танатычным:

каб гладзіць ім валасы папрауляць ім каптурьікі і пацеклую ад задухі туш каб нюхаць іхнія кішкі каб гладзіць косткі іх вэнджаных скумбрыяу [4, с. 38]

Адзін з найбольш улюбёных вобразау урбаністичнага пейзажу у вершах В. Морт -- прыпынк («АИЗРОБТІСА», «Псалм 18», «Ода да Бранкі»). Аутарка разбурае клішз, што на іх можна чакаць, напрыклад, транспарт ці людзей, таму у «Псалме 18» гераіня нетыпова заклікае да сустрэчы привідау, каб абняць іх і пачаставаць гарбатай [2, с. 13]. Відавочна, «фізічния» жыхары горада яе не цікавяць, яна заглыблена у свой унутраны свет і не пакутуе ад гэтага. Часта у тэкстах фігуруюць транспартныя сродкі як сведчанне таго, што героі тэкстау існуюцьу сучасным горадзе: «я начую там, дзе тралейбусы / спяваюць свае яд- зерныя маучанкі» [3, с. 13]. У тралейбусе ж са сваім спадарожнікам ад гарадской грубасці ратуецца «на апошніх сядзеннях / з апошніх сіл учатушыся / пальцамі у пальцы» [4, с. 48] гераіня паэтычнага твора «грубасць гэтага горада...» Ю. Цімафеевай.Часам ад такога населенага пункта даводзіцца хавацца, каб адчуць сваю свабоду, таму што нават«гарадская плошча -- клетка, / дзе акардэоны шчэраць зубы на скрыпш, / жабракі аблізваюць рат^і» [2, с. 58], і адмысловае месца для такой мэты знаходзіць лірычнае «Мы» аднаго з самых вядомых вершау в. Морт: «толькі у грамадскіх туалетах мы адчувалі свабоду, / дзе за дзвесце рублёу ніхто не пытау, што мы там / робім» («Беларуская мова») [2, с. 42].

Значна менш увагі у аутарскіх тэкстах надаецца вёскам, якія з'яуляюцца выключна без назвау, самае канкрэтнае удакладненне -- «палеская вёска» [4, с. 6] -- дае Ю. Цімафеева. Відаць, гэтыя мала- населеныя пункты настолькі падобныя паміж сабой, што у свядомас- ці л1рычных гераінь існуюць па-за хранатопам, становяч^іся хутчэй абстракц^іяй, універсальнім сімвалам, напрыклад, дому:

Вось вёска стаіць ля лесу, як пісьмовьі стол ля акна.

Сабака нясе у зубах маладзік.

Кветкі, усе як адна, пахнуць крывёю.

Вось мы і дома [2, с. 20].

Але збольшага модус мастацкасці тэкстау, у якіх фігурує вёска, -- драматычны; у іх паслядоуна рэалтзуюцца гнятлівая атмасфера і мартальнасць: «Можаш напіцца калодзежнай вады, / а можаш ускочыць і утапіцца. / Можаш павесіцца на галіне у садзе, / а можаш сарваць напаузгншы яблык» [2, с. 21]. Цэнтральным вобразам вёск1 у «Зшгеры» і «Одзе да Бранкі» В. Морт выступаюць могілкі. І калі яны па нейкай прычыне адсутнічаюць, насельнікам даводзіцца шукаць выйсце: «У нашай вёсцы / нават могілак сваіх няма. / Мужчыны паміраюць на вайне, // іхнія целы -- самі сабе маплы» [2, с. 5] -- непадробны экзістэнцыйны жах.

Надзвычай моцны вобраз закладзены у тэксце «Пральны дзень» В. Морт, пры дапамозе якога аутарка пераносіць чытача у вёсачку гадоу вайны, Амэля -- галоуны персанаж верша -- пярэ сукенку (звернем увагу на гэты сімвал жаноцкасці) і сутыкаецца са сваімі унутраныш пераж^іваннямі падчас паветранай тршвогі: «Яна стаіць унутры [хаты. -- А. А.], / шбы на дне ракі, і яе сэрца -- васьміног» [2, с. 4]. Тут жа з'яуляецца (ненавязліва двума словамі і у дужках, але на- колькі трапна) яшчэ адзін паказальны элемент жыцця у вёсцы: «сусед прышчурваецца».

Своеасаблівым вердыктам у рэшце рэшт выступае думка л^ычнай гераіні Ю. Цімафеевай пра тое, што «голас месца / у сабе / не адужаць», бо ён вызначае чалавечую сутнасць і яго немагчыма замаскіраваць:

Голас месца, адкуль мы ідзем, мацнейшы за нас.

Ён скача праз нашы сагнутыя цяжкай дарогаю плечы і нясецца наперад.

Ён гучна расказвае усім, каго сустракае, хто мы і якімі бьлі там, адкуль мы щзём [4, с. 66].

Такім чынам, рэпрэзентацыя экзктэнцт чалавека я паэзп В. Морт і Ю. Цімафеевай у кантэксце горада і вёск выяуляецца я шэрагу спецыфшных заканамернасцей. Лірьічньїя гераіні нярэдка існуюць у межах канкрэтных топасая (прычым часцей фігуруюць гарады, чым вёск1), самым улюбёным з якіх з'яяляецца Мінск (для В. Морт краевугольнай выступае Няміга, для Ю. Цімафеевай -- Камарояскі рынак). Урбан1стычны пейзаж становіцца альбо фонам для выражэння перажыванняя і эмацыянальнага стану, альбо адбіткам акалічнасцей унутранага свету. З горадам звязана шмат успаміная, перажыванняя і асацыяцый лірычнага «Я», з канцэптам вёскі ж пераважна зштаваны януIраны свет шшых персанажая вершая. Горад можа паяставаць як натуральнай прасторай для быцця, як сцэнай для шырокага спектру эмоцый, так і месцам, ад якога хочацца выратавацца ці схавацца. Вёска я тэкстах маладых паэтак ніколі не мае наймення і спалучаецца з мартальнымі маттівамі і сімваламі.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Анталогія сучаснага беларускага верлібра: вершы / укладальнік Георгій Барташ. Мінск: Смэлток, 2019. 208 с.

2. Морт В. Эшдэмш ружая. Мінск: Логвіная, 2017. 100 с.

3. Морт В. Я тоненькая як твае вейкі: тэксты. Мінск: Логвіная, 2005. 112 с.

4. Цімафеева Ю. Цырк: вершы. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2016. 72 с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.

    реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Жыццёвы, творчы шлях В. Зуёнка. Савецкі перыяд творчасці, паэзія для дзяцей, тэма сяброўства, любоўная лірыка. Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы. Праблемы нацыянальнай культуры, філасофская лірыка ў творчасці Зуёнка. Постсавецкі перыяд творчасці.

    курсовая работа [48,3 K], добавлен 26.02.2010

  • Характарыстыка паэзіі на сучасным этапе: другая палова 90-х гг. XX ст. - пачатак XXІ ст. Форматворчасць і жанраўтваральныя працэсы. Развіццё пейзажнай і інтымнай лірыкі. Сучасная лірыка кахання. Праблематыка аповесці В. Быкава "Мёртвым не баліць".

    контрольная работа [39,1 K], добавлен 01.03.2010

  • Літаратурная спадчына В. Казько з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Важныя і актуальныя праблемы, раскрытыя пісьменнікам у творы. Раскрыццё канцэпцыі чалавека ў рамане. Вызначэнне ўзаемаадносін чалавека і сусвету.

    курсовая работа [40,5 K], добавлен 29.07.2016

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Развіццё паэзіі ў 20 гг. ў дзвюх асноўных ідэйна-мастацкіх плынях: нацыянальнай і пралетарска-рэвалюцыйнай. Асэнсавання Беларускага Шляху – лёсу маці-Беларусі ў новых гістарычных умовах. Апяванне "казкі прышлага часу". Пастаральнасць і фальклорны лірызм.

    реферат [31,5 K], добавлен 24.02.2011

  • Паэзія адраджэння і чалавечыя пачуцці, вялікія страсці і гуманныя думкі ў тэматыці санетаў. Дыялектычны характар формы, структурныя прыкметы; кампазіцыйныя і сэнсавыя асаблівасці у санетнай творчасці Шэкспіра; вобразна-тэматычны аналіз цыкла "Санеты".

    курсовая работа [45,6 K], добавлен 11.06.2012

  • У. Караткевіч – асоба рознабаковага таленту: паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык. Сацыяльна–філасофская і маральна–эстэтычная накіраванасть паэзіі. Паэзія У. Караткевіча і вусная народная творчасць. Любоўная лірыка У. Караткевіча.

    контрольная работа [27,6 K], добавлен 01.12.2010

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры першай паловы XVI ст. Францыск Скарына. Першая друкаваная скарынаўская кніга – Псалтыр. Прадмовы Скарыны як важная крыніца вывучэння яго светапогляду. Лацінамоўная паэзія Беларусі XVI–XVІIІ ст. Мікола Гусоўскі.

    курсовая работа [97,7 K], добавлен 24.02.2011

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Сучасная беларуская драматургiя. Адлюстраванне заганаў сучаснага грамадства ў п’есах Аляксея Дударава. Спробы драматурга выйсці за межы вузка побытавых рэалій. Драматызм і канфліктнасць "Парога". Цікавасць да адвечных маральных, духоўных каштоўнасцей.

    курсовая работа [38,4 K], добавлен 27.01.2013

  • Задача прозы – "прадметная", "зямная", бо галоўным аб'ектам мастацкай творчасці тут быў чалавек, звязаны з умовамі свайго існавання, уцягнуты ў супярэчнасці грамадскага жыцця, абцяжараны сацыяльнымі знбсінамі, традыцыямі, звычаямі, павер'ямі, забабонамі.

    реферат [39,6 K], добавлен 25.09.2011

  • Сацыяльны цыкл раманаў О. Бальзака "Чалавечая камедыя": структура, асаблівасці. Адлюстраванне тэмы падзенне нораваў у галоўных вобразах раманаў О. Бальзака "Бацька Горио" і "Гобсека". Раманы О. Бальзака "Бацька Горио" і "Гобсека" і іх праблематыка.

    курсовая работа [51,3 K], добавлен 11.06.2012

  • Размежаванне прыказак і прымавак, адрозненне ад фразеалагізмаў. Структура складаназалежнага сказа з рознымі даданымі часткамі. Істотныя адрозненні паміж фразеалагізмам і прыказкай. Увядзенне прыказак і прымавак у мастацкі і публіцыстычны тэкстах.

    курсовая работа [84,9 K], добавлен 25.09.2013

  • Задачы літаратурнага руху. Бурны ўсплеск этнічнай свядомасці. Этнічнае ўак радавая, масавая свядомасць у яе штодзённай праяве. Лірычныя малюнкі вясны, вясенняга ажыўлення як выява адзінства і гармоніі прыроды і чалавека у творчасці Я. Купалы, Я. Коласа.

    контрольная работа [39,2 K], добавлен 25.09.2011

  • Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011

  • Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаблівасці аўтара. Трактоўка паняцця свабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць творчыя патэнцыі.

    курсовая работа [86,2 K], добавлен 04.03.2010

  • Літаратурны твор – прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора. Тэма, праблема, ідэя.

    реферат [28,2 K], добавлен 06.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.